Перайсці да зместу

Аляксандр Паўлавіч Сярогін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Паўлавіч Сярогін
Александр Павлович Серёгин
Дата нараджэння 30 жніўня 1906(1906-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1977(1977-07-25) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў сухапутныя войскі
Гады службы 19281951
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Камандаваў батальёнам, палком, дывізіяй
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Аляксандр Паўлавіч Сярогін (17/30 жніўня 1906, в. Балдасаўка, Калужская губерня25 ліпеня 1977, Рагачоў) — савецкі афіцэр, гвардыі палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Нарадзіўся ў рускай сям'і. Скончыў 4 класа сельскай царкоўна-прыходскай школы, затым — савецкую партыйную школу. Быў кіраўніком камсамольскай арганізацыі Белябееўскай воласці.

У Чырвонай Арміі з 1928 года. Скончыў школу малодшых камандзіраў, служыў камандзірам узвода 242-га стралковага палка ў Казельску. У 1932 годзе ўступіў у ВКП(б); у тым жа годзе скончыў Маскоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе, з 1936 года — начальнік палкавой школы малодшых камандзіраў, з 1937 года — камандзір стралковага батальёна, з 1938 года — у штабе Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. У 1941 годзе скончыў завочнае аддзяленне Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, адначасова — гадавыя курсы Вышэйшай афіцэрскай школы штабных работнікаў; служыў старшым памочнікам начальніка аператыўнага аддзела штаба арміі.

З ліпеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве; быў паранены ў жніўні 1942 года. Затым ваяваў на Бранскім і Цэнтральным франтах, удзельнічаў у Арлоўскай аперацыі, вызваленні левабярэжнай Украіны, у Гомельска-Рэчыцкай аперацыі. Камандаваў 215-м гвардзейскім стралковым палком (77-я гвардзейская стралковая дывізія; з лютага 1943 па сакавік 1944 года), у сакавіку 1944 года прызначаны намеснікам камандзіра 23-й стралковай дывізіяй, а 4 сакавіка 1945 года стаў камандзірам гэтай дывізіі. Вайну скончыў на Эльбе.

Да 1948 года служыў начальнікам штаба 20-й гвардзейскай механізаванай дывізіі (Група савецкіх войскаў у Германіі), затым да 1951 года — на Далёкім Усходзе.

Выйшаўшы ў запас па стане здароўя, жыў у Рагачове (Беларуская ССР). Пахаваны ў брацкай магіле у парку Піянераў горада Рагачова.

Памятны знак А. П. Сярогін на Алеі Герояў у Піянерскім парку горада Рагачоў.

Зноскі